Супрацоўнікі Першамайскага РУУС Мінска прыкладна ў 11-30 3 чэрвеня затрымалі ў сваім доме Віктара Кавалькова (айца Вікенція).
Яму паведамілі, што затрыманне тычыцца ягонага інтэрвію для Белсату падчас “Чарнобыльскага шляху” 26 красавіка.
Праваабаронцам пакуль вядома, што айца Вікенція адвезлі ў РУУС Фрунзенскага раёна Мінска.
Раней паведамлялася, што Кавалькову для азнаямлення дасылалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
А 29 траўня суд Цэнтральнага раёна Менска адклаў адміністрацыйны працэс над Віктарам Кавальковым па яшчэ адным пратаколе. 7 красавіка ён правёў малебен у абарону Курапатаў каля кафедральнага сабору ў Менску.
Крыніца: У Мінску затрыманы айцец Вікенцій