Сяргей Пятрухін спрабуе ўручыць заяву супрацоўнікам міліцыі. Фота Уладзіміра Вялічкіна. У берасцейскіх судах 3 чэрвеня адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў праціўнікаў акумулятарнага завода Эдуарда Сіліцкага, Яўгена Саўчука і блогера Сяргея Пятрухіна.

Праваабаронца “Вясны” Уладзімір Вялічкін паведамляе ў фэйсбуку  аб тым, што сёння ў Берасці чакаюцца тры суды наж экалагічнымі актывістамі:

"Знайдзі час каб падтрымаць берасцейскіх экаактывістаў: сёння, у панядзелак, 3 чэрвеня, зранку чакаем, пакуль прывязуць на расправу блогера Сяргея Пятрухіна, а потым па плану: а 16:00 –  суд Брэсцкага раёна мае намер пакараць Эдуарда Сіліцкага за удзел у пратэстах супраць завода АКБ, а у аўторак, 4 чэрвеня, а 10:00, суд Ленінскага раёна г.Брэста будзе караць незадаволенага заводам Яўгена Саўчука."

Нагадаем, пад час нядзельнага шэсця праціўнікаў акумулятарнага завода ў Берасці на скрыжаванні вул. Савецкай і Маякоўскага быў нечакана затрыманы блогер Сяргей Пятрухін. Дзве асобы ў камуфляжы гвалтам ўвапхнулі яго ў ўтамабіль і звезлі ў невядомым кірунку. Пры выкраданні прысутнічаў выконваючы абавязкі начальніка Ленінскага РАЎС Берасця Мікалай Самасюк. Выпадкова сведкамі здарэння сталіся журналісты New York Times, якія рыхтуюць матэрыял аб супрацьстаянні берасцейцаў з заводам АКБ і берасцейскімі ўладамі.

Пазней блогер паспеў паведаміць, што быў складзены пратакол па арт 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), а яго да суда змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Крыніца: Берасцейскае супрацьстаянне: тры суды над экалагічнымі актывістамі