Яшчэ адна ўдзельніца несанкцыянаванага “Чарнобыльскага шляху" была пакараная штрафам 30 траўня. Суддзя суду Першамайскага раёна Мінска Юрый Гарбатоўскі аштрафаваў сустаршыню ствараемай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Вольгу Кавалькову на 15 базавых велічынь.
Пра суд Вольга Кавалькова паведаміла ў сацыяльных сетках:
“15 базавых за Чарнобыльскі шлях. Амаль 200$ з чалавека за канстытуцыйнае права на мірны сход. Змагаемся далей.”
Вольга Кавалькова – дванаццатая, каго паспелі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзеў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт 23.34 КаАП.
Агулам жа па стане на 30 траўня агульная колькасць штрафаў, накладзеных на ўдзельнікаў “Чарнобыльскага шляху” па інфармацыі праваабаронцаў склала 150 базавых велічынь. Некалькі актывістаў яшчэ і дагэтуль чакаюць выклікаў у суд.
Крыніца: Кошт “Чарнобыльскага шляху”: амаль чатыры тысячы рублёў штрафаў