У Мазыры, дзе 15 траўня ў 10 гадзін павінен адбыцца суд над блогерам Віталем Манько, невядомыя “замініравалі” памяшканне раённага суда. З будынка ўсіх эвакуіравалі, а тэрыторыю ачапілі. Супрацоўнікі міліцыі кажуць, што праверка будзе праходзіць гадзіны 2.
Жыхара Калінкавіч Віталя Манько вінавацяць у пабудове фінансавай піраміды «Элеўрус».
Праваабаронцы сочаць за развіццём падзей.
Як стала вядома, чалавек, які паведаміў пра мініраванне Мазырскага суда, пакінуў нумар тэлефона апазіцыянера і блогера Андрэя Павука. Пра гэта міліцыянты паведамілі самому Павуку.
Як распавядала Еўрарадыё, 15 траўня невядомы паведаміў, што будынак суда ў Мазыры замініраваны. З будынка былі эвакуяваныя ўсе людзі, сам суд быў ачэплены.
Міліцыянт паведаміў, што Павука апытваюць як сведку ў справе. Па яго словах, паведамленне пра мініраванне суда прыйшло на сайт МНС. У ім быў пазначаны мабільны тэлефон Павука.
Крыніца: Невядомыя “замініравалі” Мазырскі суд. Спаслаліся на блогера Павука Дапоўнена