Актыўнага праціўніка будаўніцтва завода АКБ ў Берасці Дзмітрыя Бекалюка з трэцяй спробы прысудзілі да вялікага штрафу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
11 траўня суддзя суду Ленінскага раёна г. Берасця Дзмітрый Шурын вынес пастанову аб прыцягненні актывіста да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 40 базавых велічынь за парушэнне арт 23.34 ч.3 КаАП.
Перад гэтым Бекалюка двойчы затрымлівалі, некалькі разоў пераносілі суд і нават аштрафавалі за нібыта ухіленне ад яўкі у орган, які вядзе адміністрацыйны працэс.
“Гэта не суд, а тэатр, і добра што людзі пачынаюць гэта разумець”, - пракаментаваў судовы працэс Дзмітрый Бекалюк.
Крыніца: Дзмітрый Бекалюк: Гэта быў не суд, а нейкі тэатр Відэа