Журналістку-фрылансерку з Бярозы Тамару Шчапеткіну спрабавалі 11 траўня выклікаць у міліцыю для складання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні.
– Патэлефанаваў намеснік начальніка аддзела грамадскай бяспекі Бярозаўскага РАУС Мікалай Пракурат і сказаў, што трэба прыйсці для складання пратакола. Па якой справе - не сказаў, – паведаміла "Вясне" Шчапеткіна.
Журналістка спаслалася на дрэнны стан здароўя і ў выніку выклік быў перанесены на 9.30 раніцы наступнага панядзелка.
Варта нагадаць, што ў мінулым годзе Тамару Шчапеткіну чатыры разы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў за супрацоўніцтва з Беларускім радыё Рацыя.
Крыніца: Рыхтуюць новы пратакол на журналістку Тамару Шчапеткіну