У судзе Маскоўскага раёна 4 траўня працягваецца разляд рэзананснай справы іранца Мехрдада Джамшыдзіяна, які абскарджавае рашэнне органаў па грамадзянстве і міграцыі аб яго дэпартацыі ў Іран. На радзіме, у Ісламскай Рэспубліцы Іран, Мехрдаду пагражае смяротнае пакаранне.
На старонцы Кансультацыйнага цэнтра па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Хьюман Канстанта” ў фэйсбуку паведамляецца, што сёння ранкам у Адміністрацыю Прэзідэнта накіраваная яшчэ адна петыцыя з 1276 подпісамі за адмену рашэння аб дэпартацыі іранца.
Адвакатка настойвае на вызваленні Мехрдада.
Суд пастанавіў адмяніць папярэдняе рашэнне аддзела па грамадзянстве і міграцыі аб дэпартацыі і пачаць новы разгляд справы Мехрдада Джамшыдзіяна. Мехрдад Джамшыдзіян прыехаў у Беларусь у 1993 годзе. Тут ён пазнаёміўся з будучай жонкай, завёў сям'ю, у яго трое дзяцей. У 2011 годзе Мехрдада дэпартавалі з Беларусі ў сувязі з адсутнасцю рэгістрацыі. Праз год Мехрдад вярнуўся ў Беларусь, але неўзабаве быў затрыманы міліцыяй: Іран даслаў у Беларусь дакументы па абвінавачванні Джамшыдзіяна ў забойстве роднага брата і маці. Сваякі Джамшыдзіяна лічаць пераслед палітычным: забіты брат Мехрдада Ізмаіл быў апазіцыйным актывістам. Адзіным, хто абвінавачваў у забойстве Джамшыдзіяна, быў яго бацька. У Іране Джамшыдзіяна чакае смяротнае пакаранне не толькі ў сувязі з абвінавачваннем у забойстве, але і за вераадступніцтва. У 2000-я мужчына прыняў хрысціянства.
Беларуская міліцыя затрымлівала іранца некалькі разоў, апошні — улетку 2018-га. З таго часу ён знаходзіцца ў ІЧУ, там ён перанёс інфаркт.
Міжнародная Амністыя заступілася за іранца, якога хочуць дэпартаваць з Беларусі
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96