Як паведамляецца на сайце БАЖ, раніцай 10 траўня адвакату інгушскага апазіцыйнага блогера Ісмаіла Нальгіева, затрыманага раней у мінскім аэрапорце, паведамілі, што рашэнне аб яго высылцы ўжо прынята начальнікам АГіМ Кастрычніцкага раёна.
У чым абвінавачваецца Нальгіеў дагэтуль невядома. Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Мінску. Адвакат блогера спрабуе абскардзіць высылку Ісмаіла Нальгіева з Беларусі, а на час разгляду скаргі - прыпыніць яе.
Нагадаем, што інгушскі апазіцыйны блогер і журналіст Ісмаіл Нальгіеў быў затрыманы ў мінскім аэрапорце 8 траўня пры выездзе з краіны. Яму паведамілі, што ён нібыта знаходзіцца ў расійскім спісе асоб, якiя адшукваюцца.
Пасля шматлікіх спробаў адвакату ўдалося сустрэцца з Нальгиевым толькі позна ўвечары 8 траўня. Тады блогер паведаміў, што ў дачыненні да яго міліцыяй складзены адміністрацыйны пратакол, але ў чым яго абвінавачваюць, Ісмаіл патлумачыць не змог.
Чакалася, што пратакол у дачыненні да Нальгіева будзе разгледжаны 10 траўня судом Кастрычніцкага раёну Мінску, аднак раніцай адвакату затрыманага паведамілі, што ніякага суда не будзе і рашэнне пра высылку ўжо прынята.
Крыніца: Інгушскага блогера Ісмаіла Нальгіева высылаюць з Беларусі без суда