Ноччу з 6 на 7 траўня быў затрыманы IT-кансультант сайта "Новага Часу" Глеб Рубанаў. Меркавана, яго затрымалі за рэспост у сацыяльных сетках у межах флэшмобу #яэкстрэміст. Пра гэта паведамляе "Новы Час".
Як паспеў паведаміць Глеб Рубанаў, прыкладна ў 4:30 яму на хатні тэлефон патэлілі з просьбай выйсці ў двор разабрацца з нібы пашкоджаным аўтамабілем. Калі ён выйшаў, яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў Савецкі РУУС г. Мінска. Яму паведамілі пра затрыманне да суда.
Нагадаем, 21 сакавіка, IT-кансультанту Глебу Рубанаву патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся ўчастковым, і паспрабаваў запрасіць на неадкладную размову з нагоды флэшмобу #яэкстрэміст. На прапанову перанесці размову на больш зручны час, участковы адказаў, што нібыта рашэнне трэба прыняць сёння, бо заканчваецца тэрмін праверкі па справе, распачатай тыдзень таму, 14 сакавіка. Глеб Рубанаў ад сустрэчы адмовіўся. Па словах тэлефанаваўшага, справа, верагодна, будзе перададзена ў суд.
Флэшмоб #яэкстрэміст распачаты актывістам і журналістам Міколам Дзядком. Удзельнікі флэшмоба публікуюць у сацыяльных сетках свае фотаздымкі з матэрыяламі з Рэспубліканскага спісу экстрэміцкіх матэрыялаў і хэштэгам #яэкстрэміст #яэкстремист.