Суд Ленінскага раёна Берасця 29 красавіка вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Уладзіслава Абрамовіча і аштрафаваў актывіста на 10 базавых велічыняў. Пастанову вынес суддзя Святаслаў Каліна. Як паведамляе “Берасцейская Вясна”, яго звінавацілі па ч.1 арт 23.34 КаАП ва ўдзеле ў шэсці праціўнікаў акумулятарнага завода па цэнтральных вуліцах горада, якре адбылося 7 красавіка.
“Сведкі-маёры Яцэнка і Селяйковіч хлусілі! Так, 7 красавіка я ішоў па вуліцы, але каля ЦУМа не крычаў і не пляскаў! Яны хлусяць! Мяне там увогуле не было! І на відэа не было і сведкі ёсць!” - расказваў абураны актывіст пасля суда.
30 красавіка ў гэтым жа судзе разглядалася справа яшчэ аднаго актывіста - Аляксандра Абляка, затрыманага за ўдзел у акцыі яшчэ 14 красавіка. Суддзя Святаслаў Каліна аштрафаваў актывіста на 25 базавых велічынь (637,5 рублёў).
Нагадаем, што ў пятніцу 12 красавіка і ў нядзелю 14 красавіка ў Брэсце было затрыманы 19 актывістаў - праціўнікаў будаўніцтва ў горадзе акумулятранага завода. Затрыманыя правялі адну ці некалькі начэй у ізалятары, а ў панядзелак 15 красавіка іх спрабавалі судзіць прама ў будынку Ленінскага РАУС. У той дзень па артыкуле 23.34 КаАП (арганізацыя ці ўздзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) асудзілі двух чалавек - Нікалая Трацюка і Алега Ярмоленку. Суды над астатнімі затрыманымі былі перанесены на розныя даты. Частку людзей мусілі судзіць 18 красавіка, але ў той дзень суды не адбыліся, усе паседжанні перанеслі на 24,25 і 26 красавіка.
Пазней праваабаронцам стала вядома пра яшчэ аднаго затрыманага пасля акцыі 14 красавіка - Яўгена Саўчука. Яго асудзілі на наступны дзень на 10 базавых велічынь (255 рублёў).
24 красавіка адбыліся суды над Дзмітрыем Андрасюком, Віктарам Сэндэрам, Віталём Казаком, Алегам Вялавым. Актывісты атрымалі ад 5 да 40 базавых велічынь. Актывісты атрымалі ад 5 да 40 базавых велічынь штрафу. 25 красавіка асудзілі Таццяну Фесікаву (30 б.в.), Ягора Кандрацюка (10 б.в.) і Кацярына Басаргіну (5 б.в.).
Крыніца: Яшчэ два праціўнікі акумулятарнага завода аштрафаваны ў Берасці Дапоўнена