Як паведамляецца на сайце Асамблеі НДА, 1 чэрвеня прастора ОК16 (Менск, вул. Кастрычніцкая, 16) адчыніць свае дзьверы для “Кілямэтра грамадзкай актыўнасьці”. На фэсьце будзе магчымасць пазнаёміцца з беларускімі грамадзкімі арганізацыямі і актывістамі.
З 13:00 да 20:00 на адкрытай пляцоўцы і ў залях ОК 16 будуць праходзіць лекцыі, майстар-клясы, дыскусіі ад розных арганізацыяў і экспэртаў на тэмы экалёгіі, гендэру, сьмяротнага пакараньня, правоў чалавека, мовы і культуры.
Падчас фэсту будзе дзейнічаць Free Market і Жывая Бібліятэка. Гасьцям імпрэзы прапануецца паўдзельнічаць у захапляльным квэсьце.
Напрыканцы ўдзельнікаў і гасьцей фэсту чакае музычны выступ беларускага гурта “AKUTЕ”.
Кожны, хто хоча пазнаёміць наведвальнікаў фэсту зь дзейнасьцю сваёй арганізацыі ці жадае прадставіць свой грамадзка значны праект, можа пакінуць заяўку да 20 траўня.
Адзін кілямэтар – гэта тысяча мэтраў, а “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці” – гэта тысяча ідэяў, каб палепшыць сьвет. Далучайцеся!
Крыніца: Асамблея НДА запрашае на фэст “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці”