У судзе Мінскага раёну судзяць 72-гадовую Ніну Багінскую, якая намагалася спыніць будаўнічую тэхніку ў Курапатах.

Яе затрымалі 5 красавіка і абвінавацілі па двух артыкулах КаАП: 17.1 - "дробнае хуліганства" і 23.34 - "непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы". Да суда Ніну Багінскую ўтрымлівалі ў ІЧУ Мінскага раёна.

baginskaia_sud.jpg
Ніна Багінская ў судзе. Фота Алены Танкачовай

Суд, разгледеўшы справу супраць актывісткі, адправіў яе на дапрацоўку. 

У хуткім часе распачнецца суд над палітыкам Паўлам Севярынцам

Крыніца: Судзяць абаронцаў Курапатаў Дапоўнена