У гэтую пятніцу, 15 сакавіка, Валанцёрская служба "Магілёўскай вясны" і сайт mspring.online запрашаюць усіх жадаючых у грамадскі цэнтр «Кола» на ролевую гульню жывога дзеяння, ці інакш - LARP (Live action role-playing game). Кожны ўдзельнік атрымае сваю ролю, у якую яму прыйдзецца ўжыцца, пасля чаго ён зможа ўзаемадзейнічаць з іншымі гульцамі. Мэта - дамагчыся вырашэння канфліктнай сітуацыі, якая здаецца вельмі цяжкай (а то і непераадольнай!).

Тэма LARPa будзе тычыцца дыскрымінацыі па этнічнай прыкмеце.

Пасля гульні будуць падведзены вынікі, а таксама можна будзе абмеркаваць, што адчуваў кожны з гульцоў, пабываўшы ў шкуры іншага чалавека.

ШТО: ПРАВААБАРОНЧАЯ РОЛЕВАЯ ГУЛЬНЯ ЖЫВОГА ДЗЕЯННЯ (LARP)ДЗЕ: ГРАМАДСКІ ЦЭНТР «КОЛА», ЗАВ. ЧКАЛАВА, 16.КАЛІ: ПЯТНІЦА, 15 САКАВІКА. ЗБОР - А 19.00.УВАХОД: ВОЛЬНЫ!

Крыніца: У Магілёве ўпершыню пройдзе праваабарончы LARP