У межах 7-ага Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання ў Брусэлі 1 лютага праваабаронцы прэзентавалі фотаальбом, прысвечаны 10-годдзю кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі". Ён зроблены пры падтрымцы Швейцарскага прадстаўніцтва ў Мінску. У падрыхтоўцы фотаальбома прынялі ўдзел каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда, актывістка кампаніі Паліна Сцепаненка, старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі, а таксама Віктар Корзун.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў прадмове фотаальбома адзначае:

"Няма апраўдання злачынствам, і ніхто з нас не імкнецца апраўдаць злачынцаў. Аднак гэтак жа няма апраўдання забойству, якое здзяйснена рукамі ўрада.

У такіх грамадскіх кампаніях, як наша, прамежкавых вынікаў дасягнуць немагчыма. Мы альбо выйграем, альбо прайграем, трэцяга не дадзена. Мы адлічваем кожны год новымі карамі. І кожны новы год мы пачынаем ўпартай надзеяй на перамогу".

albom_smertnaya_2.jpg
Андрэй Палуда і каардынатрка Amnesty International па Беларусі Айша Юнг
albom_smertnaya_4.jpg
Супрацоўніца аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH Юлія Ўанон і Андрэй Палуда

Чытаць па тэме: Пакаранне смерцю: рэтраспектыва і спадзяванні праваабаронцаў

Крыніца: "Мы лічым гады смяротнымі карамі": Праваабаронцы прэзентавалі новы фотаальбом Фота