Павел Камінскі Жыхар Брэста Павел Камінскі, гісторыя якога стала вядомая дзякуючы блогеру Сергію Пятрухіну, накіраваў скаргу пракурору г. Брэста на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якія жорстка і беспадстаўна збілі яго яшчэ 3 ліпеня 2016 года.

Павел Камінскі лічыць, што праверка па яго заяве праведзена павярхоўна і няпоўна, а многія доказы не маглі быць атрыманыя ў рамках праверкі, але маглі быць здабытыя ў межах папярэдняга расследавання крымінальнай справы.

Так, напрыклад, ён адзначае, што згодна з тлумачэннямі супрацоўніка АУС Ігнацюка С.П. яго затрыманне і дастаўленне ў апорны пункты аховы правапарадку зроблена «для разбіральніцтва», аднак, такой падставы для затрымання ПВКаАП не ўтрымлівае.

Падставы прымянення да Паўла Камінскага фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў у пастанове аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы апісаны супярэчліва: у адпаведнасці з тлумачэннямі Ігнацюка С.П., фізічная сіла ўжывалася да яго ў ходзе разбіральніцтва, у той час як у кнізе ўліку прымянення фізічнай сілы і спецсродкаў АУС маецца запіс, што 03.07.2016 года фізічная сіла ўжывалася да берасцейца супрацоўнікамі міліцыі ў выглядзе загінаў рук за спіну і спецсродкаў - газу і кайданкоў БРС, пры затрыманні за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 17.1 КаАП.

З пастановы немагчыма ўстанавіць, ці прадпрымаліся следчым меры па пошуку сведак і атрыманні відэазапісаў абстаноўкі на месцы затрымання Паўла Камінскага.

"Тлумачэнні супрацоўнікаў АУС варта ацэньваць зыходзячы з тых абставінаў, што яны з'яўляюцца прама зацікаўленымі асобамі ў зыходзе праверкі, якая праводзіцца, паколькі ў выпадку яе аб'ектыўнага выніку яны могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці", - лічыць берасцеец.

Акрамя таго, адсутнасць у пастанове следчага канкрэтнага ўказання на месца і час кожнай з падзей, у прыватнасці - адраса, па якім быў затрыманы Павел Камінскі, дзе яму былі нанесеныя цялесныя пашкоджанні, месца і часу прымянення спецсродкаў, дадзеных журналаў пра месца і час прымянення спецсродкаў робіць пастанову няпоўнай, некарэктнай і неаб'ектыўнай.

"Лічу, што правесці паўнавартаснае расследаванне дадзенага інцыдэнту можна толькі пасля ўзбуджэння крымінальнай справы, паколькі ў межах праверкі нельга распачаць важных для правільнага разгляду маёй заявы дзеянняў: напрыклад, нельга дапытаць у якасьці сведкі з папярэджаннем аб крымінальнай адказнасці за дачу загадзя ілжывых паказанняў сведак па справе, правесці вочныя стаўкі, праверыць паказанні на месцы", - адзначае ў сваёй скарзе Павел Камінскі.

Ён просіць пракуратуру пастанову следчага адмяніць і прыняць рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да асобаў, якія прычынілі яму цялесныя пашкоджанні.

Чытайце гісторыю Паўла Камінскага і Сяргея Пятрухіна ў мультымедыйным праекце #БезПраваНаРасправу

Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу

Крыніца: Збіты міліцыяй берасцеец звярнуўся ў пракуратуру