Першага сакавіка ў Мінску нарэшце пачаліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі “Свабоду палітвязням”, якая прайшла 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
Тады на плошчу выйшлі 10 чалавек, каб выказаць падтрымку зняволеным па палітычных матывах. Яшчэ да пачатку несанкцыянаванай акцыі каля свайго дома быў затрыманы палітык Павел Севярынец. Пасля акцыі затрымалі Вольгу Нікалайчык і Арцёма Чарняка. На наступны дзень быў затрыманы Леанід Кулакоў, а 28 лютага - Мая Навумава. Суды над актывістамі не адбыліся ні 27-га, ні 28-га лютага, а ўсе гэтыя дні актывісты знаходзіліся ў ІЧУ на вул. Акрэсціна ў статусе адміністрацыйна затрыманых.
Ранкам першага сакавіка стала вядома, што затрыманых вывезлі з ізалятара на суды. Паўла Севярынца павезлі ў суд Фрунзенскага раёна, астатніх чатырох актывістаў – у суд Цэнтральнага раёна.
На паседжанні па адміністрацыйнай справе Севярынца забаранілі фота і відэаздымку. Суддзя Буйноўская два разы рабіла перапынкі.
Інфармацыя будзе дапаўняцца
Крыніца: У Мінску ідуць суды за акцыю "Свабоду палітвязням!"