Больш за год жыхары Брэста выходзяць на мірныя акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, а жыхары Светлагорска выступаюць супраць запуску цэлюлоза-кардоннага камбіната і завода беленай цэлюлозы. З кожным годам людзі ўсё часцей і часцей звяртаюць увагу на незаконныя дзеянні ўладаў па высечцы зялёных насаджэнняў і ушчыльняльнай забудове.
У прававым лікбезе ад "Вясны" расказваем, што такое правы чалавека трэцяга пакалення і як абараніць сваё права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе.
Што такое правы чалавека трэцяга пакалення? Правы чалавека трэцяга пакалення, так званыя калектыўныя правы або права салідарнасці, атрымалі прызнанне ў другой палове XX стагоддзя і былі перадвызначаныя абвастрэннем глабальных праблемаў, сярод якіх на адно з першых месцаў выходзіць экалагічная. Да калектыўных правоў адносяцца:
|
У чым адрозненні правоў трэцяга пакалення ад першага і другога? Правы першага пакалення закліканыя абараняць чалавека ад неналежнага абыходжання дзяржавы (рэгулююцца Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах), правы другога пакалення забяспечваюць яму магчымасць патрабаваць ад дзяржавы рэалізацыі спецыяльных урадавых праграмаў па прадастаўленні сацыяльнай падтрымкі і дапамогі (рэгулююцца Міжнародным пактам аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах). Дзеянняў адной дзяржавы ўжо недастаткова для выканання абавязацельстваў, якія накладаюцца на яго правамі трэцяга пакалення. Іх рэалізацыя магчымая толькі ўзгодненымі намаганнямі ўсіх актараў на «сацыяльнай сцэне»: дзяржаваў, міжнародных і няўрадавых арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў і індывідуальных асобаў. Таксама правы трэцяга пакалення спрыяюць пераадоленню аўтаноміі асобных індывідаў, канкуруючых паміж сабой, і забяспечваюць сацыяльную салідарнасць, што дазваляе людзям цалкам раскрыць свой патэнцыял з дапамогай сумеснага ўдзелу ў сацыяльным жыцці розных супольнасцяў, да якіх яны належаць. |
Дзе замацаваныя калектыўныя правы? Правы трэцяга пакалення замацаваны ў вялікай колькасці міжнародных дакументаў, асабліва ў пагадненнях, якія прасоўваюць палітыку «мяккага права», такіх як Дэкларацыя ААН аб праве на развіццё 1986 года, Рыа-дэ-Жанейрская дэкларацыя па навакольным асяроддзі і развіцці 1992 года, Венская дэкларацыя і Праграма дзеянняў 1993 года і Дэкларацыя ААН аб правах карэнных народаў 2007 года. |
Што ж такое экалагічныя правы? Экалагічныя правы ўяўляюць сабой сукупнасць правоў суб'ектаў у сферы ўзаемадзеяння грамадства з навакольным асяроддзем, устаноўленых у нарматыўных прававых актах. Пад экалагічнымі правамі варта разумець толькі правы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, так як яны маюць пазаэканамічны характар. Экалагічныя правы і абавязкі грамадзянаў па значнасці ўмоўна можна падпадзяліць на тры групы:
|
Дзе замацаваныя правы на спрыяльнае навакольнае асяроддзе? Акрамя таго, 25 чэрвеня 1998 года 38 краінамі была падпісана Канвенцыя аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя [Орхуская канвенцыя], мэтай якой з'яўляецца:
Беларусь з'яўляецца Бокам Канвенцыі, дзеянне якой для яе ўступіла ў законную сілу 30 кастрычніка 2001 года. Таксама правы на спрыяльнае навакольнае асяроддзе замацаваныя ў Законе «Аб ахове навакольнага асяроддзя», Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
|
Якія правы грамадзянаў замацаваныя ў Законе «Аб ахове навакольнага асяроддзя»? Грамадзяне маюць права:
|
Якія арганізацыі ў Беларусі займаюцца абаронай экалагічных правоў грамадзян? У Беларусі абаронай экалагічных правоў грамадзян займаюцца Таварыства «Зялёная сетка», Грамадскае аб'яднанне «Экадом», Зялёны дазор, Цэнтр Экалагічных рашэнняў, Мінскае веласіпеднае таварыства, Беларуская Антыядзерная Кампанія, Багна, Гарадскі ляснічы і многія іншыя. |
Што рабіць, калі трэба адстаяць сваё права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе? Калі вы бачыце, як у вашым двары сякуць дрэвы, або ўзводзяць новы жылы/нежылы будынак, або непадалёк будуюць завод, то вы можаце:
|
Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце на пошту "Вясны" - Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Крыніца: «Захаваць, каб выжыць», або Як адстойваць экалагічныя правы?