Сацыяльнага актывіста і былога палітвязня 26 лютага Змітра Паліенку ізноў спрабавалі затрымаць. Як паспеў паведаміць сам актывіст у сваім Facebook, з самага ранку каля яго дома дзяжурыла міліцыя і прыкладна раз на гадзіну спрабавала трапіць да яго ў кватэру.
З размовы з адным з міліцыянтам – участковым Дзянісам Клінцэвічам - Паліенку стала зразумела, што запыт нібыта прыйшоў з КДБ: на яго і актывістку Насту Гусеву хочуць скласці пратаколы па атрыкулах аб экстэмізме (17.11 КаАП) і аб несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (23.34 КаАП). Верагодна – за фота каля РУУС.
Міліцыянты хацелі ўзяць тлумачэнні па гэтай новай справе, аднак Зміцер вырашыў, што штосьці тлумачыць будзе непасрэдна ў самім РУУС і самастойна паехаў туды. З ім паехала і Наста Гусева.
Па стане на 18.00 Наста і Зміцер знаходзяцца ў Заводскім РУУС. Ці застануцца яны ў статусе затрыманых на ноч - пакуль невядома.
Крыніца: На Паліенку і Гусеву складаюць новыя пратаколы. Верагодна, яны затрыманы