Павел Севярынец. Фота ПЦ "Вясна" У аўторак а 17.30 стала вядома, што каля свайго дома быў затрыманы сустаршыня БХД Павел Севярынец каля свайго дома. Пра гэта паведаміла яго жонка ў фэйсбуку.

Па папярэдняй інфармацыі супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго за заклік у фэйсбуку на несанкцыянаваную акцыю 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў патдрымку беларускіх палітвязняў. 

Крыніца: Перад акцыяй затрыманы Павел Севярынец