У панядзелак 25 лютага супрацоўнікі міліцыі затрымалі абаронца Курапатаў Дзяніса Ўрбановіч, якога на мінулым тыдні збіў машынай адзін з музыкаў рэстарацыі «Поедем поедим».
Факт затрымання пацвердзіў "Радыё Свабода" дзяжурны Бараўлянскага аддзялення міліцыі: «З ім зараз займаецца ўчастковы, ідзе праверка». У актывіста на дадзены момант праблемы са здароўем. Пасля наезда аўтамабіля на яго руку наклалі гіпс. З улікам новых абставінаў актывіст не выключаў пачатку крымінальнай справы супраць кіроўцы машыны. Але аказаўся затрыманы сам.