Пад час інтэрнэт-відэабрыфінгу 22 лютага старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына падзялілася сваімі меркаваннямі након тэрмінаў правядзення парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, зменаў у выбарчае заканадаўства і тэхнічным забеспячэнні выбарчых працэсаў.
Нагадаем, у 2020 годзе ў Беларусі павінны прайсці як прэзідэнцкія, так і парламенцкія выбары. Аднак у 2018 годзе з’явілася інфармацыя аб магчымым пераносе адной з электаральных кампаній на 2019 год.
Лідзія Ярмошына ўнесла інтрыгу і прапанавала правесці выбары ў нядзелю, 1 снежня 2019 года, пры гэтым не паведаміла, якія гэта будуць выбары.
“Мы спадзяемся, што інтрыга будзе раскрытая падчас штогадовага паслання кіраўніка дзяржавы, недзе ў красавіку", – дадала яна.
У любым выпадку ЦВК рыхтуецца да двух асобных выбарчых кампаніяў.
Наконт зменаў у выбарчым заканадаўстве Ярмошына паведаміла, што напачатку трэба унесці змены ў Канстытуцыю, таму сэнсу зараз уносіць змены у Закон аб выбарах няма.
Крыніца: Лідзія Ярмошына: “Мая ўлюбёная дата – нядзеля, 1 снежня”