Марына Золатава каля суда Маскоўскага раёна Суд Заводскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнай рэдактаркі TUT.BY, якую абвінавачваюць у бяздзейнасці службовай асобы. Сёння, 18 лютага, cуд працягвае даследаванне пісьмовых матэрыялаў справы.

Пасля абеду суд прызначыў закрытае судовае пасяджэнне для таго, каб вывучыць дадзеныя асабістай перапіскі журналістаў Калтыгін, Бабаед, Уласік, Золатавай.

Марына Золатава ў судзе.

Падрабязна пра першы дзень судовага паседжання: Суд над Марынай Золатавай: дзень першы

Падрабязна пра другі дзень судовага паседжання: Суд над Марынай Золатавай: дзень другі

Падрабязна пра трэці дзень судовага паседжання: Суд над Марынай Золатавай: дзень трэці 

Больш падрабязна пра чацвёрты дзень судовага паседжання: Суд над Марынай Золатавай: дзень чацвёрты

Раніца панядзелка ў судзе пачалася з агучкі 41 тома. Нагадаем, усіх тамоў па справе галоўнай рэдактаркі TUT.BY Марыны Золатавай — 58. Прокурорка Юлія Харчэйкіна зачытвае перапіску па скайпе, гісторыю браўзэра. З іх вядома, што Калтыгіна атрымлівала доступ да падпісцы БЕЛТА. У 42-44 тамах знаходзяцца пратаколы агляду прадметаў, канфіскаваных падчас ператрусу. Большасць з іх — "якія не маюць дачынення да сутнасці прад'яўленых абвінавачванняў". У 45-46 тамах пратаколы агляду сістэмнага блока, перапіска карыстальніка, гісторыя браўзэра. Усё гэта раздрукоўваліся і прыкладаліся да справы. Зачытваюцца не толькі пратаколы агляду прадметаў Золатавай, але і іншых журналістаў TUT.BY — Бабаед, Рудэнка, Панцялеевай.

Як паведамляе "БАЖ", таксама ў справе — выпіскі з нарматыўна-прававых актаў Беларусі, дэкрэта прэзідэнта, Закона аб СМІ, Закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі», Кодэкса журналісцкай этыкі Беларускага саюза журналістаў. Пры гэтым Марына Золатава не з'яўляецца членам Беларускага саюза журналістаў.

У томе 47 утрымліваюцца дакументы і прадметы, канфіскаваныя падчас ператрусаў у рэдакцыі TUT.BY. Там жа — працоўныя кантракты, загады аб прыняцці на працу, службовыя інструкцыі Тутбай Медыя і копіі асабістых спраў працоўнікаў TUT.BY. З копіі асабістай справы Золатавай стала вядома, што яна скончыла БДУ на выдатна.

Крыніца: Суд над Марынай Золатавай: апошнія тамы справы