У нядзелю а 8 гадзіны раніцы стала вядома, што ў Бярозе супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста і блогера Александра Кабанава. Як вынікае са стрыма з фэйсбука, яго затрымалі за ўдзел у акцыі ў Брэсце 10 лютага. Для атрымання паказанняў яго завезлі ў Бярозаўскі РАУС. Супрацоўнікі міліцыі дадаткова паведамілі яму, што яго хочуць апытаць пакуль у якасці сведкі.
Нагадаем, у суботу стала вядома аб двух затрыманых: праваабаронцы "Вясны" Уладзіміра Вялічкіна і актывіста Віталя Казака. Па папярэдней інфармацыі, яны затрыманы нібыта за ўдзел у мінулай пратэстнай акцыі кармлення галубоў у Берасці па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Да суда яны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
Крыніца: Брэст: трэцяе затрыманне за суткі