У Берасці сёння затрыманы праваабаронца "Вясны" Уладзімір Вялічкін. Папрэдне вядома, што дадому да яго супрацоўнікі міліці прышлі 15 лютага., але праваабаронцы дома не было. Затым яго па тэлефоне запрасілі наведаць аддзяленне міліцыі ў 15-00 у суботу.
Ягоная жонка Маргарыта паведаміла, што Вялічкін затрыманы нібыта за ўдзел у мінулай пратэстнай акцыі кармлення галубоў у Берасці.
Магчыма на праваабаронцу складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзл у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
Праваабаронцы удакладняюць інфармацыю.