Якуб Ціціеў, Андрэй Юраў і Аюб Ціціеў у залі суда 11 лютага. Фота: facebook.com/ Як паведамляе ПЦ "Мемарыял", 11 лютага 2019 года ў ходзе 39-га пасяджэння па справе кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва «Мемарыялу» Аюба Ціціева, які абвінавачваецца ў захоўванні наркотыкаў, Шалінскі гарадскі суд акрамя хадайніцтва аб адводзе суддзі адхіліў яшчэ чатыры заяўленых адвакатамі хадайніцтвы аб выключэнні з ліку доказаў:

  • пратакола атрымання ўзораў змываў з далоняў Ціціева, так як працэдуру правялі з грубымі парушэннямі метадычных рэкамендацый;
  • саміх тампонаў са змывамі, бо быў парушаны парадак атрымання узораў;
  • заключэння эксперта Мадзіны Джанхотавай, якая праводзіла фізіка-хімічнае даследаванне змываў з рук і ногцевых зрэзаў Ціціева, так як яны праведзены з грубымі памылкамі і парушэннямі;
  • заключэння судова-біялагічнай экспертызы ліпкай стужкі, нібыта знятай з галоўнага рэчдоказа - пакета з наркотыкамі.

Рашэнне па апошнім хадайніцтве - аб накіраванні судом запыту ў кампаніі «Мегафон» і «Білайн» з просьбай прадаставіць дэталізацыю злучэнняў тэлефонаў Ціціева ў дзень яго затрымання перанесена на наступнае пасяджэнне.

Першае хадайніцтва было заяўлена падчас мінулага пасяджэння. Адвакат Пётр Заікін прасіў прызнаць недапушчальным доказам заключэнне судова-біялагічнай экспертызы ліпкай стужкі, нібыта знятай з канфіскаванага ў Аюба Ціціева пакета з наркотыкамі. Экспертыза выявіла на ёй валасы з галавы падсуднага.

На думку суддзі Мадзіны Зайнетдзінавай, заява абароны, што стужкі не было пры выяўленні і канфіскацыі пакета, неабгрунтаваная. На яе думку, стужка не была адлюстравана ў пратаколе агляду месца здарэння таму, што рэчыва знаходзілася ў двух укладзеных адзін у адзін пакетах, а стужка была прылепленая ўнізе ўнутранага пакета, і яе папросту маглі не заўважыць. Пры гэтым суддзя згубіла той факт, што другі пакет пазней кудысьці знік. Фактычна суддзя пачала выказваць гіпотэзы за абвінавачванне, што яна не павінна рабіць.

Наконт змываў з далоняў Ціціева - адвакат Марына Дубровіна нагадала пра выступ у судзе ў якасьці сведкі абароны незалежнага эксперта-крыміналіста Георгія Чарапенькі. Ён заявіў, што пры правядзенні дадзенай працэдуры супрацоўнік абавязаны выкарыстоўваць пальчаткі, але аператыўны ўпаўнаважаны аддзела МУС па Курчалоеўскаму раёну ЧР Эмі Магамадаў гэтую неабходнасць праігнараваў. Такім чынам, ён мог перанесці сляды наркатычнага рэчыва на змывы з далоняў Аюба Ціціева. Больш за тое, іншы сведка абароны, спецыяліст у галіне хіміі і хімічнай экспертызы Эдуард Бардаеў растлумачыў, што экспертыза Джанхотавай была праведзеная з масай метадалагічных парушэнняў.

Пракурор Джабраіл Ахматаў запярэчыў, што ўзоры адбіралі кампетэнтныя супрацоўнікі, усе яны былі дапытаныя і адказалі на пытанні абароны і дзяржабвінавачання, а матэрыялы былі даследаваныя. На яго думку, сцвярджэння адвакатаў галаслоўныя. Яго калега Мілана Байтаева дадала, што ніякіх працэсуальных парушэнняў пры адабранні ўзораў не было. Хадайніцтва яна назвала неабгрунтаваным.

Пасля доўгіх роздумаў у дарадчым пакоі суддзя не знайшла прычын для прызнання доказаў недапушчальнымі. Яна заявіла, што няма ніякіх падставаў меркаваць, што аперупаўнаважанаму Магамадаву перадаваўся пакет з наркатычным рэчывам і што ў яго на руках магло апынуцца наркатычнае рэчыва. Пры гэтым суддзя спасылалася выключна на паказанні самога Магамадава ў судзе, а тое, што ён груба парушыў метадычныя рэкамендацыі, не апрануўшы пальчаткі, яна палічыла нявартым увагі.

Апошняе на гэтым пасяджэнне хадайніцтва заявіла адвакат Дубровіна. У Аюба пры першым затрыманні зніклі асабістыя рэчы, у тым ліку, тры мабільных тэлефона. Дубровіна папрасіла суддзю запытаць у кампаній «Мегафон» і «Білайн» дэталізацыю злучэнняў тэлефонаў Ціціева. Гэтыя дадзеныя дапамогуць устанавіць, з якога моманту ён быў рэальна пазбаўлены волі і як перамяшчаўся 9 студзеня. У той дзень калегі Ціціева тэлефанавалі яму з самай раніцы, але ён не браў слухаўку. Заікін удакладніў, што пры першым затрыманні тэлефоны былі пры Ціціеве, пры другім - не. У гэты час, на яго думку, яны былі ў аддзеле МУС па Курчалоеўскім раёне і прымалі сігнал.

Дэталізацыя злучэнняў, упэўненыя адвакаты, дакажа версію Аюба і яго абароны пра два затрыманні.

Рашэнне па гэтым хадайніцтве суд вынесе на наступным пасяджэнні, якое прызначана на 12 лютага 2019 года.

Чытайце таксама - Тры дні ў Чачні: місія салідарнасці беларускіх праваабаронцаў з Аюбам Ціціевым

Крыніца: Яшчэ чатыры хадайніцтвы абароны Аюба Ціціева адхіленыя судом