Актывісты са Светлагорску, што выступаюць супраць запуску цэлюлоза-кардоннага камбіната (СЦКК) і завода беленай цэлюлозы (ЗБЦ), сустрэліся з міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэем Худыкам.
Цікава, што першапачаткова ініцыятыўная группа хацела патрапіць да міністра ў складзе з шасці чалавек, аднак памочнік міністра разбіў группу на некалькі. У выніку з міністрам размаўлялі два чалавекі індывідуальна, а за імі прышла група з трох чалавек – Алена Маслюкова, Вадзім Болбас і Мікалай Марозаў.
“Мы паднімалі пытанні тэхналагічнага і экалагічнага характару, гаварылі пра звароты грамадзянаў – што нам даюць непоўныя адказы на нашыя канкрэтныя пытанні, і таксама вялася размова пра апошнюю аварыю, якая адбылася 19 студзеня і пра тую інфармацыю, якую даюць дзяржаўныя СМІ і гарадскія ўлады на гэты конт", - распавяла Алена Маслюкова.
Чарговы інцыдэнт на заводзе беленай цэлюлозы здарыўся ў суботу 19 студзеня. Светлагорскія грамадскія актывісты ў прамежак часу паміж 13:30 і 14:10 зафіксавалі моцны зліў бруднай вадкасці цёмна-карычневага колеру з пенай па ліўнёвай каналізацыйнай трубе з тэрыторыі завода ў Бярэзіну. Пры гэтым адчуваўся характэрны смурод.
Актывісты ўзялі з сабой ваду са сліва і прынеслі яе міністру. Чыноўнік выслухаў іх, спрабаваў апраўдвацца.
"Міністр нас выслухаў, мы з ім дыскутавалі. Але тут такая сітуацыя: калі Міністрэрства рабіла экалагічныю экспертызу гэтага завода (і першую, і другую частку) і службовые асобы дапусцілі такі ляп – гэта паказвае на іх непрафесіяналізм. І цяпер мы маем не толькі тое, што да сённяшняга дня пуска-наладкавыя работы вядуцца ўжо больш за год, дык яшчэ і выкіды мецілмеркаптана, які выкідаецца рэгулярна і не ўлічваецца ніякім чынам, бо няма прыбораў, няма методыкаў", - падкрэсліла праваабаронца.
Цікава, што ў першай экспертызе чыноўнікі не меркавалі ніякіх выкідай мецілмеркаптану ўвогуле. Калі яны зрабілі другую частку экспертызы – то ўжо ўключылі ў гэтую экспертызу, г. зн. як бы легалізавалі іх, але вымярэнняў так і не праводзілі.
Міністр паабяцаў актывістам, што напрыканцы лютага з’явіцца нарэшце прыбор для вымярэнняў, яго перададуць белгідрамедцэнтру, які будзе рабіць заборы пробаў.
"Але паўстае пытанне: хто будзе несці адказнасць за год і чатыры месяцы, што атручвалі прыроду і людзей, якія жывуць у Якімавай Слабадзе і ў Светлагорску пры чым з завіднай рэгулярнасцю?
Міністр абяцаў разабрацца, але ўражанне, што гэты міністр нічога не вырашае", – адзначыла Алена Маслюкова.
У актывістаў няма спадзяванняў, што да канца лютага ўсё, што было паабяцана, будзе зроблена. Таму, акрамя вуснай размовы, яны пакінулі ў Міністэрстве і пісьмовыя заявы з надзеяй, што нарэшце чыноўнікі дадуць поўныя грунтоўныя адказы на ўсе пытанні, якія былі пастаўленыя.
Крыніца: Актывісты са Светлагорску: "Уражанне, што гэты міністр нічога не вырашае"