Як паведамляе кіраўнік "Гомельскай Вясны" Андрэй Стрыжак у фэйсбуку, у нядзелю 3 лютага ў 20.35 беларускія мытнікі на станцыі "Гудагай" знялі з цягніка "Вільнюс-Мінск" беларускую актывістку Марфу Рабкову, якая вярталася ў Беларусь з сесіі. Дзяўчыне толькі паведамілі, што неабходны паглыблены дагляд. Прычынаў на гэта не растлумачылі.
Цягнік, на якім ехала актывістка, паехаў без яе. Яна засталася на станцыі. Сама Рабкова а 21 гадзіны паведамляе:
"Пакуль даглядзелі толькі рэчы, асабістага дагляду не было. Натуральна, што ў рэчах нічога забароненага не знайшлі".
У 21.45 Марфа Рабкова паведаміла, што паспявае з'ехаць з "Гудагая" ў Мінск на наступным цягніку. Супрацоўнікі мытнай службы растлумачылі ёй, што падставай стаў, як і заўсёды, выбарачны кантроль у адпаведнасці з нормамі Мытнага кодэкса ЕАЭС.
Гэта не першы падобны выпадак у гэтым годзе вядомы праваабаронцам. Беларускія мытнікі сістэматычна практыкуюць такія паводзіны ў дачыненні да актывістаў.
Крыніца: Беларускія мытнікі знялі з цягніка "Вільнюс-Мінск" актывістку Дапоўнена