У аўторак, 5 лютага Мінгарсуд разглядзеў апеляцыйныя скаргі аштрафаваных за акцыю з папяровымі караблікамі каля расійскай амбасады. Суддзя Яўген Хаткевіч пакінуў пастанову суда Цэнтральнага раёна ў сіле.
Нагадаем, увечары 26 лістапада да амбасады Расеі ў Мінску прыйшло каля дзесяці чалавек, пераважна з "Моладзі БНФ", якія ўсклалі на парапет агароджы папяровыя караблікі, афарбаваныя ў колеры ўкраінскага сцяга. Акцыя цягнулася некалькі хвілінаў. Такім чынам актывісты выказалі салідарнасць з украінскімі маракамі, абстралянымі і захопленымі ў палон у Азоўскім моры.
Суд Цэнтральнага раёна горада Мінска 22 снежня аштрафаваў некалькі актывістаў (Яўгена Батуру, Святлану Каваленку, Дзяніса Урбановіча, Сяргея Тарасенка) за ўдзел у акцыі па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) на вялікія штрафы — 20 і 40 базавых вялічыняў. Акрамя таго, судзя Іван Касцян аштрафаваў па гэтаму ж артыкулу журналістку “Новага Часу” Дзіяну Серадзюк, якая асвятляла акцыю, таксама на 20 базавых вялічыняў. Хаця журналістка на акцыі была абазначана бэйджам, мела рэдакцыйнае заданне і журналісцкае падсвечанне.
Як піша "Новы Час", Дзіяна Серадзюк мае намер абскарджваць гэтае рашэнне.