Валантэрская Служба "Вясны" прапануе жыхарам і гасцям Слуцка паглядзець фільм "12 раз'юшаных мужчын" 22 чэрвеня ў 18.00 у кафэ "Калізей".
Легендарная стужка, якая падымае праблему каштоўнасці чалавечага жыцця ў канцэпцыі практыкі смяротнага пакарання, як феномена ў сучасным свеце. Дарэчы, у 2007 годзе гэты фільм быў унесены ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША.
У сустрэчы прыме ўдзел эксперт па праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі і ганаровы праваабаронца ПЦ "Вясна" Андрэй Палуда.
Мерапрыемства будзе ўяўляць сабой ня толькі прагляд фільма на вострую сацыяльную тэму, але і жывую дыскусію, а таксама, па ўстойлівай традыцыі, гарбата з прысмакамi.
Прыходзьце паглядзець, паслухаць і абмеркаваць!
Калі: 22 чэрвеня а 18:00
Дзе: Слуцк, кафэ "Калізей"
Уваход вольны!
Далучайцеся да сустрэчаў ў ВКонтакте і ў facebook.