У Мінску на праваабарончай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 29 студзеня былы палітвязень, палітык і пісьменнік Павел Севярынец прэзентаваў зборнік сваіх апавяданняў “Каменнае сэрца”, які стаў шостай кнігай з серыі “Беларуская турэмная літаратура”. У "Каменнае сэрца" ўвайшлі творы, напісаныя Севярынцам падчас знаходжання на “хіміі” пасля выбараў 2010 года, а таксама новыя эсэ. Агулам у зборніку змешчаны творы, напісаныя ім за апошнія дваццаць гадоў. Усё гэта - гісторыі з беларускай няволі – "сутак", "хіміі", турмаў, якія паказваюць сённяшнюю Беларусь знутры. У “Каменным сэрцы” – шмат эсэ з двух іншых, ужо выдадзеных кніг – “Лісты з лесу” і “Беларуская глыбіня”.

Каардынатарка серыі
Каардынатарка серыі "Беларуская турэмная літаратура" Алена Лапцёнак. Фота ПЦ "Вясна"
Прэзентацыя збоніку Паўла Севярынца. Фота ПЦ
Прэзентацыя зборніку Паўла Севярынца. Фота ПЦ "Вясна"

Падчас сваёй прамовы Павел Севярынец падкрэсліў, што гэты зборнік уключае ў сябе яго найлепшыя турэмныя творы, і распавёў, чаму гэты зборнік называеца менавіта так. 

Павел Севярынец. Фота ПЦ
Павел Севярынец. Фота ПЦ "Вясна"

“Каменнае сэрца” – гэта, у першаю чаргу, кніга, якая не пра тое, што адбываецца за кратамі, а пра тое, як ты адчуваеш сябе там. Яна не пра знешняе, а пра ўнутранае. Пра тое, што мы знахдзім унутры сябе, апынуўшыся за кратамі. Чаму такая назва? Па-першае, гэта пра “Амерыканку” – турму за каменнымі сценамі, якая знаходзіцца фактычна ў самым цэнтры сталіцы. Па-другое, гэта пра сэрцы тых людзей, якія “запакоўваюць” беларусаў у турмы – пра следчых, пракурораў, суддзяў, канваіраў. Яны ж таксама беларусы, але штосьці адрознівае іх ад нас з вамі. Ну і ў рэшце рэшт гэта і тваё ўласнае сэрца, якое можа стаць “каменных” за кратамі".

На сустрэчы выступіў і старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі. Ён зачытаў лісты, атрыманыя ад Севряныца, і адзначыў важную ролю творчасці, якая насамрэч дапамагае і нават ратуе ў зняволенні.

Алесь Бяляцкі. Фота ПЦ
Алесь Бяляцкі. Фота ПЦ "Вясна"

"За кратамі чалавек часам перажывае шмат выпрабаванняў і маральных, і фізічных. Выйсцем з гэтай ізаляцыі часта з’яўляецца ўласная творчасць – думкі, якія ён спрабуе выліць на паперу. І сапраўды беларуская турма дала некалькі моцных пісьменнікаў. І пры гэтым усе яны на падобныя рэчы глядзелі рознымі вачыма".

Таксама падчас імпрэзы выступілі паэт Анатоль Івашчанка, які зачытаў свае вершы, і пісьменнік Аляксей Шэін.

Анатоль Івашчанка. Фота ПЦ
Анатоль Івашчанка. Фота ПЦ "Вясна"
Павел Севярынец. Фота ПЦ
Павел Севярынец. Фота ПЦ "Вясна"
Прэзентацыя збоніку Паўла Севярынца. Фота ПЦ
Прэзентацыя зборніку Паўла Севярынца. Фота ПЦ "Вясна"

Серыя “Беларуская турэмная літаратура” была распрацавана Праваабарончым цэнтрам “Вясна” у 2017 годзе. “Каменнае сэрца” Паўла Севярынца – шостая кніга з гэтай серыі. Таксама ў межах серыі “БТЛ” выйшлі кнігі Змітра Дразда “Бунт батанікаў”, Ігара Аліневіча “Еду ў Магадан”, Алеся Кіркевіча “Сем месяцаў у беларускай турме”, Міколы Дзядка “Фарбы паралельнага свету” і Алеся Бяляцкага “Турэмныя сшыткі”.

Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Крыніца: У Мінску прайшла прэзентацыя зборніка турэмных эсэ Паўла Севярынца Фота