У Гародні зноў судзяць журналіста-фрылансера і вядомага рок-музыку Алеся Дзянісава. Разгляд яго адміністрацыйнай справы адбудзецца 1 лютага ў пятніцу ў судзе Ленінскага раёну Гародні.
Як паведамляе “Гарадзенская Вясна”, пачатак разгляду а 9.00. Пазней стала ведама, што ў гэты ж сама дзень - 1 лютага па аналагічнай адміністрацыйнай справе будуць судзіць і Алеся Кіркевіча.
Алеся Дзянісава чарговы раз вінавацяць паводле артыкулу 22.9, частка 2 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі). Новая справа датычыць культурніцкага сюжэту на тэлеканале Белсат.
Справу Алеся Кіркевіча таксама разглядае суд Ленінскага раёна Гародні. Судзіць будуць за рэпартаж пра гісторыю і турыстычны патэнцыял гораду.
Прыгадаем ранейшы незаконны пераслед Алеся Дзянісава за журналісцкую дзейнасць:
Крыніца: Гародня: суды спрабуюць заткнуць раты Дзянісаву і Кіркевічу