Як паведамляе "Новы час", Марыну і Вячаслава Касінеравых міліцыянты затрымалі раніцай 25 студзеня пад пад'ездам, калі яны ішлі на працу. Іх павезлі спачатку у РАУС Маскоўскага раёна, а потым на суд.
Актывістаў абвінавацілі па арт. 17.11 КаАП - распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў - і асуділі да штрафаў: Марыне Касінеравай далі 40 базавых велічынь, Вячаславу — 50 базавых велічынь.
50 базавых мне і 40 Maryna Kasinerava, за тое, што мы "працягнулі распаўсюджваць экстрэмізм", то-бок за тыя ж самыя фатаздымкі ў Фэйсбуку...
Перасьлед анархістаў і наступ на свабоду слова трывае...
Гаворка ідзе пра фатаграфію Касінеравых ў шапках з надпісам «класавая вайна» па-ангельску, якая ўваходзіць у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і забароненая да распаўсюджвання. За гэтую фатаграфію анархісты былі аштрафаваныя ў лістападзе 2018 года на 45 і 30 базавых велічынь, што на той момант складала 1102,5 і 735 рублёў адпаведна, піша БелаПАН.
Крыніца: Марыну і Вячаслава Касінеравых асудзілі за экстрэмізм Дапоўнена