Генадзь Фядыніч Прававая служба прафсаюза РЭП падвяла вынікі працы па ўсіх абласцях Беларусі за 2018 год. Сайт praca-by.info прадстаўляе працу юрыстаў у лічбах:

Правялі кансультацый - 2.389, у тым ліку не сябрам прафсаюза - 502.

Пададзена заяў у суды, скаргаў у пракуратуру - 310.

Складзена іскавых заяў без удзелу юрыста РЭП у працэсе (не сябрам прафсаюза) - 69.

Падрыхтавана скаргаў, заяў, запытаў, зваротаў да наймальнікаў і прадстаўнікам дзяржорганаў - 565.

Судоў агулам - 218, у тым ліку перамог - 86, прайграных - 49, у працэсе - 83.

Вярнулі сябрам прафсаюза РЭП незаконна ўтрыманых сродкаў - 277 186.00 рублёў.

Лідэр прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч пракаментаваў працу юрыстаў і распавёў пра планы на будучы год:

- Перашкод з боку органаў улады мы, шчыра кажучы, не бачым. Прафсаюз РЭП працуе ў адпаведнасці з заканадаўствам: прадстаўляе ў судах інтарэсы сваіх членаў, не толькі па працоўных пытаннях, але і па грамадзянска-прававых. Тут прэтэнзій да суддзяў няма. Але мы будзем цяпер маніторыць усе суды без выключэння, каб вызначыць: ці не паўплывала «справа прафсаюзаў» на рашэнні судоў. Яшчэ адзін важны момант: прафсаюз РЭП у 2019 годзе сур'ёзна зоймецца арганізацыяй валанцёрскай службы, каб дапамагчы прававым інспектарам: паток людзей не тое што не слабее - наадварот, павялічваецца. Галоўнае, што я хачу сказаць пра працу прававой службы прафсаюза РЭП: для нас заўсёды на першым месцы - абарона інтарэсаў чалавека працы. Мы не шукаем кампрамісаў, калі груба парушаюцца яго правы, мы проста іх абараняем. На гэтым і стаім.

Крыніца: Прафсаюз РЭП: «Паток людзей не аслабеў, а павялічыўся»