Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
Ноччу 1 студзеня 2018 года Святлана Сакалоўская ў прыўзнятым настроі і з сябрамі па традыцыі прыйшла на навагоднюю ёлку да Чыжоўка-арэны, дзе ў гэты час праходзіў святочны канцэрт. Ад той трагічннай ночы прайшоў ужо год, але гісторыя мінскай актрысы, якая тады абляцела ўсе беларускія СМІ, ніяк не можа прыйсці да свайго лагічнага завяршэння.
Справа ў тым, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі яе сяброўку і хлопца. Жадаючы разабрацца ў сітуацыі Святлана падбегла да аўтобуса, але раптам адзін з супрацоўнікаў міліцыі рэзка ляпнуў дзверцамі аўтобуса, спецыяльна, каб ударыць па руцэ. А затым яна атрымала моцны ўдар па галаве дубінкай і ўпала, страціўшы прытомнасць. У бальніцы хуткай дапамогі канстатавалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсенне галаўнога мозгу і удар пэндзля рукі.
Чытайце гісторыю Святланы Сакалоўскай цалкам
Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу
Крыніца: #БезПраваНаРасправу: Замест расследавання збіцця актрысы – хлусня і цынізм