У Мінску 12 студзеня адбылася сустрэча актывістаў з розных куткоў краіны, на якой абмяркоўваліся эколагічныя праблемы рэгіёнаў і грамадскія кампаніі, якія б дапамаглі вырашыць гэтыя праблемы.
Актывісты ды праваабаронцы з Берасця, Магілёва, Светлагрску, Наваполацку, Маладзечна ды іншых гарадоў, занепакоеныя будайніцтвам шкодных прадпрыемстваў ці ўжо працуючымі заводамі, сабраліся на новай праваабарончай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”, каб распрацаваць шляхі павялічэння эфектыўнасці ўжо існуючых мясцовых кампаній па абароне правоў жыхароў на здаровае навакольнае асяроддзе.
Так, ужо больш года ў Берасці мясцовыя жыхары змагаюцца супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Праведзены незалежныя экспертызы вытворчасці, напісана мноства скаргаў і зваротаў, сабраныя тысячы подпісаў супраць заводу АКБ. І галоўнае, кожную нядзелю жыхары Берасця выходзяць на цэнтральную плошчу горада, каб пакарміць галубоў – і тым самым выказаць мірны пратэст супраць шкоднага будаўніцтва. Што яшчэ і колькі трэба зрабіць, каб буддаўніцтва спынілі? Па меркаванні мясцовых актывістаў, ім усем не хапае салідарнасці і сумесных дзеянняў на рэспубліканскім узроўні.
Пра недахоп салідарнасці казала і лідэрка экалагічнага супарціву ў Светлагорску Алена Маслюкова. Аксама яна адзначыла важную ролю крэатыўных акцый – такіх, якія праходзяць у Берасці. Яны натхняюць і выклікаюць цікавасць у людзей, нават тых, хто раней не цікавіўся пэўнымі экалагічнымі праблемамі.
Адносна нядаўна ў СМІ пачалі казаць пра новы экалагічны канфлікт у Магілёве. Актывісты патрабуюць ад дзяржавы правесці экалагічную экспертызу мясцовасці, дзе размясціўся завод па вытворчасці тэхнічнага вугляроду «Омск Карбон Магілёў». Па меркаванні каардынатара кампаніі “За здаровы Магілёў” Андрэя Бодзілева, у горадзе не хапае якаснай незалежнай экспертызы, што магчыма было б выправіць праз больш шчыльнае ўзаемаедзеянне паміж рэгіёнамі.
Ідэю шчыльнай супрацы падтрымалі ўсе ўдзельнікі сустрэчы, і па яе выніках быў распрацаваны план сумесных дзеянняў на бліжэйшы час, які грунтуецца на абмене досведам і супольнай інфармацыйнай працы. Так, на дадзены момант ужо створана суполка ў Facebook, дзе будуць публікавацца навіны пра экалагічныя праблемы ўсіх рагіёнаў і змаганне людзей за іх вырашэнне.
Крыніца: Актывісты абмеркавалі будучыню кампаній за здаровае навакольнае асяроддзе Фота