Ці ведаеце вы, што кожную хвіліну 24 чалавекі вымушаныя пакінуць родныя мясціны з-за войнаў, пераследванняў ці страху за сваё жыццё? А аб тым, што на сёння ў свеце кожн(ы/-ая) са 113-ці чалавек знаходзяцца ў падобным стане?

20 чэрвеня - дзень, калі ўвесь свет адзначае сілу, мужнасць і стойкасць мільёнаў бежанцаў. Штогод гэты дзень таксама з'яўляецца ключавым момантам для грамадзкасці, каб прадэманстраваць падтрымку людзям і сем’ям, вымушаным бегчы.

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае ўсіх ахвочых прыняць удзел у шэрагу асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму Дню Бежанца ў Менску. У гэты дзень вы зможаце прыняць удзел у сустрэчы-дыскусіі з актуальнымі маста(камі/-чкамі) з Беларусі, інтэрактыўнай гульні-семінары, а таксама паглядзець і абмеркаваць тэматычны фільм.

Месца правядзення: прастора ЦЭХ, вуліца Кастрычніцкая 16.

Час: з 15:00 па 21:30.

Падрабязней пра мерапрыемствы можна даведацца на адпаведнай старонцы ў facebook.

Крыніца: 20 чэрвеня - Сусветны Дзень Бежанца