Перад пачаткам судовага паседжання 18 снежня. На першай лаве - прадстаўнікі АГіМ УУС Маскоўскага раёна Мінска Суд Маскоўскага раёна Мінска працягвае 19 снежня разгляд скаргі прэс-сакратаркі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганны Красулінай на рашэнне УУС Маскоўскага раёна аб яе высылцы з Беларусі.

У першы дзень судовага паседжання было заяўлена некалькі хадайніцтваў, якія суддзя Вольга Гусакова практычна ўсе адхіліла. Выступілі Ганна Красуліна і прадстаўнік аддзелу па грамадзянству і міграцыі, старшы інспектар Філіп Карацюпа.  

Прадрабязна аб тым, як абывалася судовае паседжанне 18 снежня. 

У 10 гадзін судовае паседжанне пачалосся. Суддзя выносіць папярэджанне Ганне Красулінай за тое, што яна выйшла з залі самавольна ў пачатку працэсу.

Красуліна азнаёмілася с новым для яе дакументам, з якога вынікае, што рашэнне па яе высылцы прымалася на падставе яшчэ двух дакументаў, які адносяцца да “службовай таямніцы”. Яны вядомыя толькі зацікўленаму боку, што робіць немагчымым выкананне прынцыпу “спаборнасці бакоў”. Адвакат хадайнічае аб іх далучэнні да матэрыялаў справы, але суддзя адхіляе хадацніцтва.

Нагадаем, што пра высылку з краіны прэс-сакратарка АГП Ганна Красуліна даведалася 13 лістапада ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Маскоўскага раёну Мінску. Ва УУС Маскоўскага раёну, куды Красуліну скіравалі пасля, ёй зачыталі дакумент, паводле якога «2.11.2018 на адрас Маскоўскага РУУС паступіла паведамленне за нумарам 916 ДСК». Прычынай для дэпартацыі сталі адміністрацыйныя правапарушэнні. 30 лістапада ва УУС Маскоўскага раёна пакінулі ў сіле рашэнне аб высылцы, пасля чаго яна звярнулася ў суд.

Некалькі дзён таму праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з заявай, у якой запатрабавала адмяніць усе раней вынесеныя рашэнні аб высылцы Ганны Красулінай з тэрыторыі Беларусі і неадкладна спыніць працэдуру высылкі.

Крыніца: Высылка Ганны Красулінай: слова за судом Дапоўнена