Кіраўнік Барысаўскага аддзялення партыі БСДП Сяргей Падзолка, які ў панядзелак быў затрыманы за пікет на Кастрычніцкай плошчы Мінска, дагэтуль знаходзіцца ў ЦІПе на вуліцы Акрэсціна. Пра гэта Праваабаррончаму цэнтру “Вясна” паведаміў іншы ўдзельнік акцыі Алесь Абрамовіч.
Нагадаем, што Сергей Падзолка, Алесь Абрамовіч, а таксама актывістка Наталля Гарачка былі затрыманы 10 снежня падчас правядзення пікета, прысвечанага Міжнароднаму дню правоў чалавека. Абрамовіч і Падзолка разгарнулі каля Палацу Рэспублікі плакаты з патрабаваннямі свабоды СМІ і адмены прысуду прафсаюзным лідарам Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку. Наталля Гарачка здымала акцыю на тэлефон. Зусім хутка да актывістаў пад'ехаў сіні мікрааўтобус, з якога вышлі супрацоўнікі АМАПу і затрымалі іх. Затрыманыя былі дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага раёна.
Увечары з пастарунку адпусцілі Алеся Абрамовіча, склаўшы на яго пратакол па артыкуле 23.37 КаАП. Пазней ён распавёў ПЦ “Вясна”, што застаўшайся ў РУУС Наталлі Гарачкі падняўся ціск і той выклікалі хуткую. Яна была дастаўлена ў шпіталь, адкуль адпушчана на волю. Сергею Падзолку было кепска, аднак дадому яго не адпусцілі. Толькі праз два дні, 12 снежня дакладна стала вядома, што ён знаходзіцца на ЦІПе.
Пры гэтым невядома, калі адбудзецца суд над барысаўскім актывістам. Сакратарка суда Цэнтральнага раёна Мінска паведаміла Абрамовічу, што адміністрацыйная справа да іх не паступала.
Крыніца: Затрыманы за пікет 10 снежня актывіст ужо два дні знаходзіцца на ЦІПе