У Міжнарождны дзень правоў чалавека старшыня Мінскай абласной арганізацыі БСДП Алесь Абрамовіч і кіраўнік Барысаўскага аддзялення партыі БСДП Сяргей Падзолка выйшлі да Палаца Рэспублікі з плакатамі “Улада парушае нашыя правы” і “Невыкананне правоў чалавека вядзе да рабства. Свабоду СМІ! Свабоду журналістам!”
Сваёй акцыяй яны хацелі прыцягнуць увагу да парушэння правоў чалавека ў Беларусі, аднак як толькі актывісты разгарнулі пракаты, да іх пад'ехаў сіні мікрааўтобус, з якога вышлі тры супрацоўнікі АМАПу і затрымалі іх. Разам з актывістамі была затрыманая і Наталля Гарачка, якая не прымала ўдзелу ў пікеце, а здымала на тэлефон тое, што адбываецца.
Яна паспела паведаміць, што на плошчы да яе падыходзіў супрацоўнік Маскоўскага РУУС Астаф'еў з двума падначаленымі. Пасля таго, як пад'ехаў мікрааўтобус, ён загадаў АМАПаўцам забраць яе тэлефон у аднаго з прысутных на плошчы журналістаў, якому жанчына паспела яго перадаць.
На 16 гадзін дня Алесь Абрамовіч, Сяргей Падзолка і Наталля Гарачка знаходзяцца ў РУУС Цэнтральнага раёна, што будзе з імі далей актывісты дакладна не ведаюць.
"Нам забараняюць размаўляць па тэлефоне. Сачыце за нашым лёсам!", - сказаў Алесь Абрамовіч.
Крыніца: Актывісты БСДП затрыманыя за пікет