Акцыя «Дэканструкцыя міліцыянта» у Менску 10 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна павінен адбыцца разгляд адміністрацыйнай справы ў адносінах да актора тэатра Fortinbras, які прымаў удзел у акцыі «Дэканструкцыя міліцыянта» 6 снежня. Акцыя была прысвечаная падтрыманню ЛГБТ-супольнасці.

Хлопец быў затрыманы на вуліцы супрацоўнікамі міліцыі ў суботу, 8 снежня, дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага раёна г. Мінска, дзе на яго быў складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП "Арганізацыі ці ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Пасля гэтага актор быў дастаўлены ў ІЧУ, дзе ўтрымліваўся да суда. 

У першай палове дня яго так і не прывезлі ў суд для разгляду справы. 

Нагадаем, 6 снежня Свабодны тэатр апублікаваў у сваім «Фэйсбуку» відэа акцыі «Дэканструкцыя міліцыянта», якая прайшла ў мінулую сераду ў Мінску. Студэнты акторскай студыі ў адмысловых мундзірах з пагонамі ў колерах вясёлкавага сцягу спынялі людзей за «неадпаведны настрой», пыталі аб усмешцы, танчылі і раздавалі свісткі: 

«Дуйце ў іх кожны раз, калі бачыце сумнага чалавека», – казалі яны мінакам.

Крыніца: Актора тэатра Fortinbras будуць судзіць