Да маці Ігара Гершанкова поштай прыйшлі рэчы сына. Адрас адпраўшчыка паштовай скрыні пазначаны горад Глуск Магілёўскай вобласці з канкрэтнай вуліцай і домам, а пячаткі - г.п. Акцябрскага Гомельскай вобласці.
Справа ў тым, што 28 лістапада пасля атрыманай інфармацыі пра растрэл Сямёна Беражнога, калі яна хацела папасці на прыём да начальніка СІЗА №1, каб даведацца пра лёс сына, ёй паведамілі: "Ігар Гершанкоў выбыў з СІЗА з рэчамі". Больш інфармацыі ён не далі, сказалі па ўсім пытанням звяртацца ў Вярхоўны суд, адкуль яе накіравалі ў Магілёўскі абласны суд. Там янаатрымала падцвержданне, што "прысуд прыведзены ў выкананне".
Цяпер жанчына ў разгубленасці і не ведае, як разумець дзіўныя адрасы на паштовай скрыне. Яна збіраецца ехаць шукаць сына па пазначаным на скрыне адрасам.
Праваабаронцы “Вясны” паспрабавалі разабрацца, якім чынам на цэтліку пасылкі пазначаны менавіта адрас у Глуску. Тым больш, для гэтага на сайце “Белпошты” існуе паслуга “Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі”.
Выявілася, што насамрэч пасылка з рэчамі была адпраўлена з г.п Акцябрскі Гомельскай вобласці, у чым лёгка пераканацца паглядзеўшы на скрыншот з сайта.
Крыніца: Маці Гершанкова збіраецца шукаць сына. Ягоныя рэчы былі адпраўлены з Акцябрскага Дапоўнена