Кніга эсэ і ўспамінаў праваабаронцы і былога палітвязня Алеся Бяляцкага “Запіскі з-за кратаў” (Zápisky zpoza mříží) выдадзена сёлета на чэшскай мове. Цікавасць да беларускага праваабаронцы у Чэхаславаччыне невыпадковая: Бяляцкі з’яўляецца першым лаўрэатам міжнароднай прэміі Вацлава Гавала па правах челавека, якой ён быў уганараваны ў 2013 годзе.
Кніга дае ўяўленне чэшскаму чытачу аб праваабарончым міжнародным і беларускім руху, распавядае пра жорсткія падзеі 2010 года ў Беларусі і змяшчае ўспаміны аўтара аўтара пра студэнцкія гады. Некаторыя занатоўкі і эсэ, змешчаныя ў кнізе, былі створаныя пад час зняволення праваабаронцы ў бабруйскай калоніі за праваабарончую дзейнасць.
Да выдання спрычынілася перакладчыца Вераніка Бяльковіч, якая выбрала з ранейшых кніг Бяляцкага «Іртутнае срэбра жыцця» і “Халоднае крыло радзімы” тэксты, а таксама напісала біяграфію.
У кнігу, якая выйшла ў электронным фармаце, увайшлі такія вядомыя беларускаму чытачу творы Бяляцкага, як “Халоднае крыло над маладымі галовамі”, “Аб каранях маёй беларускай ідэнтычнасці”, “Пятнаццаць год “Вясны” як 15 год экстрыму” і іншыя. Усе яны ўтрымліваюць асобныя спасылкі і падрабязныя кааментарыі пра падзеі і людзей, пра якіх узгадвае аўтар, а таксама шмат ілюстрацый.
Жадаючыя могуць азнаёміцца з кнігай ніжэй.
“Запіскі з-за кратаў”: У Празе выдадзеная кніга Алеся Бяляцкага па-чэску
Файлы
- ales-bjaljacki---zapisky-zpoza-mrizi.pdf (8.08 Mb)
Крыніца: “Запіскі з-за кратаў”: У Празе выдадзеная кніга Алеся Бяляцкага па-чэску