Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
Праз 11-й гадзін здзекаў і страху ў аддзяленні міліцыі Ленінскага раёна Гродна давялося прайсці Варвары і яе сябрам за праяўленую напярэдадні гэтага чорнага дня грамадзянскую свядомасць.
Гродзенская студэнтка Варвара і яе сябры адпачывалі ў лесапаркавай зоне, калі ўбачылі далёкія сполахі агню. “Мусіць гарыць лес”, - падумалі яны і выклікалі ратавальнікаў. А назаўтра за імі прыехалі на «Газэлі» некалькі супрацоўнікаў міліцыі і прапанавалі праехаць у РАУС. Пры гэтым затрыманым паабяцалі, што апытанне будзе доўжыцца не больш за 15 хвілін, пасля чаго ўсіх адвязуць назад.
Ніхто з іх не мог нават уявіць, что чакае наперадзе, праз якія пагрозы і знявагі ім давадзецца прайсці ў гэты вераснёўскі дзень...
Глядзіце гісторыю Варвары цалкам.
Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу
Крыніца: #БезПраваНаРасправу: Адзінаццаць гадзін здзекаў і пагроз у гарадзенскай міліцыі