Актывістка Марына Насенка ў фэйсбуку паведамляе, што былога палітвязня Зміцера Паліенка затрымалі за тое, што ён перастаў хадзіць на прызначаныя лекцыі пасля вызвалення. Раней Зміцер распавядаў "Новаму часу", што яму кожны дзень трэба хадзіць у РУУС на лекцыі да таго часу, пакуль ён афіцыйна не працаўладкуецца і не прынясе ім дакументы.
З РАУС Заводскага раёна Паліенку адвезлі ў Гарадскі адзел міліцыі, дзе паведамілі, што сёння на волю ён не выйдзе.
Вядома, што на яго склалі два пратаколы. Мяркуецца, што па 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Меркавана заўтра адбудзецца суд.
Крыніца: Затрыманы Зміцер Паліенка