Сяргей Пятрухін у судзе 23 лістапада 23 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Брэста працягнуўся разгляд адміністрацыйнай справы блогера Сяргея Пятрухіна. Ён абвінавачваўся ў парушэнні артыкула 24.6 КаАП (ухіленне ад яўкі ў орган, які вядзе адміністрацыйны альбо крымінальны працэс).

Нагадаем, што яшчэ 13 лістапада Сяргея Пятрухіна затрымалі ў берасцейскім апорныс пункце №7, куды той разам з Аляксандрам Кабанавым прыйшоў браць інтэрв’ю ў міліцыянта. На Пятрухіна склалі пратакол і на ноч змясцілі ў ІЧУ. На наступны дзень яго адпусцілі і прызначылі суд 16 лістапада, а затым суд адклалі яшчэ на тыдзень.  

Справу разглядала суддзя Святаслаў Каліна.

Напачатку паседжання Пятрухін ужо традыцыйна выказаў недавер суду і суддзі, а суддзя пратэст адхіліў.

Пятрухіна абвінавачвалі у тым, што ў нядзелю чацвёртага лістапада той не прыйшоў па позве ў міліцыю. Блогер адзначыў, што лічыць здзекам выпіску позваў на нядзелю, калі звычайна чалавек заняты сямейнымі справамі. Але ён разумее, што не проста так час, на які выдавалася позва, супадае з часам, калі неабыякавыя грамадзяні выходзяць на плошчу карміць галубоў.

Блогер падкрэсліў, што заўсёды па магчымасці прыходзіць па позве, але навошта выклікаць чалавека ў нядзелю? Па яго словах, ён тэлефанаваў і папярэджваў, што не зможа прыйсці ў міліцыю ў свой выходны дзень. Ён расцэньвае такі выклік як перавышэнне міліцыянтамі службовых паўнамоцтваў.

Пасля тлумачэнняў Пятрухіна ў зал выклікалі сведкаў міліцыянтаў. Участковы міліцыянт Якушэвіч распавёў, што чакаў Пятрухіна ад 12 да 13 гадзіны, аднак той быў у гэты час на плошчы.

Другі сведка - участковы Селяхівіч адзначыў, што 28 кастрычніка ён з Якушэвічам ўручалі Пятрухіну позву, але той не ўзяў, ад подпісу адмовіўся.

Было задаволена хадайніцтва аб далучэнні дыску з    да матэрыялаў справы, аднак паглядзець яго было немагчыма, бо ён пашкоджаны.

Таксама на судзе Пятрухін адзначыў, што шся гэтая сітуацы з выклікам у міліцыю ў нядзелю створаная спецыяльна, каб падвесці яго пад адміністрацыйную адказнасць.

У выніку суддзя Каліна вынес рашэнне: прызнаць Пятрухіна вінаватым і пакараць штрафам у памеры дзесяці базавых велічынь.

Гэта ўжо трэці штраф для Сяргея Пятрухіна за апошнія два месяцы. Агульная сума штрафаў за гэты перыяд перавысіла 1000 еўра. 

Крыніца: Блогер Пятрухін атрымаў чарговы штраф. Зараз - за няяўку ў міліцыю