Зінаіда Міхнюк, архіўнае фота Генадзя Фядыніча на пасадзе старшыні незалежнага беларускага прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) замяніла Зінаіда Міхнюк, паведамляе Радыё Свабода. Адпаведнае рашэнне прынялі 22 лістапада на пашыраным пасяджэнні рады РЭП.

Яно стала вымушаным, паколькі судовая пастанова забараняе Фядынічу займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 гадоў.

9 лістапада Мінскі гарадскі суд пакінуў без зменаў рашэнне суду Савецкага раёну сталіцы, які вынес вырак лідэрам незалежнага беларускага прафсаюзу РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку ў выглядзе чатырох гадоў «хатняй хіміі».

Сёння актывісты РЭП пастанавілі, што спадарыня Зінаіда Міхнюк будзе выконваць абавязкі старшыні прафсаюзу да 2020 году, калі адбудзецца чарговы з'езд незалежнага прафсаюзу.

Хто такая Зінаіда Міхнюк?

Яна кіравала рэгіянальнай прафсаюзнай суполкай РЭП Брэсцкай вобласці, адначасова з'яўлялася намесніцай Генадзя Фядыніча.

Зінаіда Міхнюк неаднаразова ладзіла прафсаюзныя акцыі ў рэгіёне, скіраваныя на падтрымку правоў працоўных і годныя заробкі. Прайшла праз судовыя штрафы рознага памеру, «зняццё з цягніка» на беларускай мяжы ды іншыя пакаранні з боку ўладаў.

Яна кажа:

«Калі б у краіне была такая ж салідарнасьць, як у незалежных прафсаюзах, то можна было б горы звярнуць. Калі б людзі не былі застрашаныя кантрактамі і ўступалі ў незалежныя прафсаюзы, якія рэальна абараняюць правы грамадзян, то пачуццё салідарнасьці магло б з'явіцца значна раней. Проста трэба перастаць баяцца».

Фядыніч: «У мяне не было іншага выйсьця»

​Цяпер ужо экс-старшыня РЭП сказаў Свабодзе, што ў яго не было іншага выйсця, як пакінуць пасаду:

«Калі б я заставаўся кіраўніком, то ўлады маглі б ужыць санкцыі да ўсяго прафсаюзу РЭП. Такой магчымасьці мы ім не дамо».

Зінаіду Міхнюк ён назваў «сапраўдным байцом», якая зарэкамэндавала сябе станоўчым чынам шматгадовай плённай працай у рэгіянальнай суполцы РЭП.

Крыніца: Кіраўнік незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч пакінуў пасаду