Следчае ўпраўленне УСК па Магілёўскай вобласці распачала крымінальную справу ў дачыненні да аднаго з аператыўных супрацоўнікаў мясцовага РАУСа. Капітана міліцыі Андрэя Генералава вінавацяць паводле артыкула 426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Супраць яго распачатая крымінальная справа за злачынства, учыненае ў 2016 годзе, а менавіта за прычыненне цялесных пашкоджанняў мясцоваму жыхару, які напачатку чэрвеня раптоўна памёр.
Як паведамілі сайту mogilevnews.by ў рэгіянальным аддзяленні Следчага камітэта, 60-гадовы жыхар Крычава без пэўнага месца жыхарства, раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства і распіванне алкагольных напояў у грамадскім месцы, заявіў, што яго збіў супрацоўнік органаў унутраных спраў. 5 чэрвеня гэтага года цела мужчыны без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці выявілі ў парку Перамогі Крычава.
Радыё Свабода паведамляе, што Андрэй Генералаў працаваў у Крычаўскім аддзеле міліцыі оперупаўнаважаным. Дэталі справы пакуль застаюцца невядомымі. Невядома і тое, ці на свабодзе абвінавачаны і ці застаецца ён міліцыянтам.
Крыніца: Крычаў: Распачатая крымінальная справа супраць супрацоўніка міліцыі