У чаканні судоў. Фота Марыны Адамовіч. У Берасці 16 кастрычніка працягнуцца суды над удзельнікамі мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Улады хваравіта адрэагавалі на нядзельны пратэст, калі на плошчу Леніна абласнога цэнтра выйшла каля 120 чалавек. У выніку 14 з іх былі затрыманыя.

Суд Ленінскага раёна будзе разглядаць адміністрацыйныя справы Сяргея Пятрухіна, Аляксандра Кабанава і Алега Вялава, якія хадайнічалі ўчора аб заключэнні дамоваў з адвакатам.

Яшчэ адзін з затрыманых – праваабаронца Раман Кісляк патрапіў з ізалятара часовага ўтрымання ў шпіталь па прычыне высокага ціску. Суд над ім перанесены на 18 кастрычніка.

Агулам учора суд Ленінскага раёна Берасця разгледзеў 7 адміністрацыйных спраў: 6 удзельнікаў мітынгу атрымалі штрафы, а ў дачыненні да палітыка Міколы Статкевіча прымянілілі адміністрацыйны арышт на 5 сутак.

Крыніца: У Берасце працягнуцца суды над удзельнікамі мітынгу “Не – заводу АКБ!”