Гарадзенская міліцыя ініцыявала адміністрацыйную справу ў дачыненні да вядомага музыканта і журналіста Алеся Дзянісава. Днямі Дзянісаў атрымаў копію пратакола, з якога вынікае, што ён парушыў ч.2 арт. 17.11 КаАП (выраб або распаўсюджванне, а таксама захоўванне з мэтай распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства).
Як паведамляе “Гарадзенская Вясна”, да адмінстрацыйнай справы прывяло тое, што Дзянісаў зрабіў перапост са старонкі анархістаў у сацыяльнай сетцы ВКонтакте.Зараз гэтая старонка ў сацыяльнай сетцы, адкуль рабіў перапост Алесь Дзянісаў, заблакаваная і праверыць факт перапосту немагчыма. Пакуль ніякіх позваў у суд Алесь Дзянісаў не атрымліваў. Раней невядомыя сілавікі тэлефанавалі дахаты Алесю Дзянісаву і псіхалагічна ціснулі на яго непаўналетнюю дачку.
Крыніца: На гарадзенскага музыку Алеся Дзянісава склалі пратакол за перапост