У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які традыцыйна ладзяць беларускія праваабаронцы  з 5 па 10 кастрычніка, сёння адбудзецца паказ фільмаў у Гомелі і Слуцку.

Прагляд фільма "Годная справа" па тэме смяротнага пакарання з абмеркаваннем і ўдзелам актывістаў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і Валанцёрскай службы "Вясны" ў Гомелі пройдзе ў  Цэнтры беларускай мовы. Пачатак у 19:00.

У балотах Фларыды знаходзяць па-зверску забітую дзяўчынку. У забойстве абвінавачваюць Бобі Эрла Фергюсона. У той час, як гэты чалавек, якому пагражае электрычнае крэсла, знаходзіцца ў камеры смяротнікаў, гарвардскі прафесар Пол Армстронг спрабуе яшчэ раз расследаваць гэтае злачынства. Усё глыбей пранікае ён у спляценне расізму, інтрыг і злачынстваў, аднак ісціна аказваецца страшней самых горшых яго здагадак...

А ў Слуцку адбудзецца паказ фільма "Змоўшчыца"  па тэме смяротнага пакарання. Дыскусія і  абмеркаванне з удзелам праваабаронцаў і актывістаў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэя Палуды і  Паліны Сцепаненка. Кафэ "Гном". Пачатак у 18:00

Мэры Саррэтт - адзінокая жанчына, абвінавачаная ў дапамаганні і арганізацыі змовы з мэтай забойства прэзідэнта Лінкальна. І паколькі ўся нацыя павярнулася супраць яе, Мэры вымушана пакласціся на неахвотна абараняючага яе адваката, каб дакапацца да праўды і даказаць сваю невінаватасць.

Запрашаюцца ўсе ахвочыя. Уваход вольны. 

Крыніца: Праваабаронцы запрашаюць на прагляд фільмаў па тэме смяротнага пакарання